РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі гора сагне,
Запалоніць тугой,
Не лякуй ты мяне
Больш спагадай сваёй,
А травой баравой,
Сьвятаянскай расой,
Ранішняй сінявой,
Песьняй маці маёй.
Песьняй той, ад якой
У былыя гады
Зноў вяртаўся спакой
Ў маё сэрца заўжды.
 
23.I.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.