РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калыска
У кожнай песьні ёсьць свая
Матульчына калыска:
У баравой – зялёны цень
Зь верасавішчам нізкім;
У салаўінай – зорная
Зь перазіхценьнем месяца;
У ветравой – з тых жэрдачак,
Што на скрыпучых весьніцах;
У дажджавой ці грамавой –
Зь сінеючых абшараў.
Яна і ў песьні ёсьць маёй,
Хоць з полымя пажараў.
 
13.II.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.