РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пяюць дзяўчаты «Рэчаньку»,
I аж да небакраю
Мільёны сонц-сланечнікаў
На полі расьцьвітаюць.
 
Ад іх сьвятла пявучага,
Ад поўдня залатога
Аж вочы мы заплюшчылі
I зьбіліся з дарогі.
 
Ідзём у даль барвовую.
За ёй – ізноў такая ж.
Смуглянка чарнабровая,
Скажы мне, ці кахаеш?
 
Дарма нас песьня «Рэчанька»
Шукае з жаўрукамі –
Мільёны сонц-сланечнікаў
Калышуцца над намі.
 
23.II.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.