РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мог, змораны, часам не пачуць,
Як зарападам зоры ў шыбы б'юць,
 
Як атрасае вецер з дрэў расу,
Як бусел клепіць раніцай касу,
 
Як гром грукоча весьняю парой...
Але калі б і ценем нада мной
 
Ты ні схілілася, любоў мая,
Беспамылкова прачынаўся я.
 
Знаць, безь цябе я быў бы небыцьцём,
I сон мой быў бы непрабудным сном.
 
22.III.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.