РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
– Чаму, груган, чорны
Ты ўзімку і летам,
Як вечар бяззорны,
Туга без прасьвету?
 
– А як жа быць белым,
Калі мой прыстанак
На полі зьмярцьвелым,
Вайной узараным.
 
Дзе чутна заўсёды
Журбота пад жвірам,
Як гул непагоды,
Галошаньне сірат.
 
19.V.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.