РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хай сабе ён будзе лепшы,
Спакайнейшы, патульнейшы,
Больш, як я, з табой рахманы,
Больш цярплівы, паслухмяны.
 
Толькі знаю: немінуча,
Што табе самой дакучыць
Жыць зь нявольнікам, скаваным
Ўладай неабмежаванай,
 
Тваёй ўладай незямною –
Ўсемагутнаю красою
I спакусай, на якую
Я штодня замах рыхтую.
 
7.VIII.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.