РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэта – агонь. Гэта – вада.
Зь імі ня знайся. Асьцерагайся.
Гэта – любоў. Гэта – бяда.
Іх абысьці стараной пастарайся.
 
Хутка закончу дарогу сваю
Празь перавалы, адхоны, абрывы.
Сёньня настаўнікі не пазнаюць:
Такі я паранены ўвесь і... шчасьлівы.
 
16.X.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.