 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нічым не пацешу нашчадкаў сваіх У час разьвітаньня астатні. Атопкі дзіравыя ведаў маіх Да іхніх дарог не прыдатны. Ёсьць песьні. Яны ці патрэбны сябрам, Якія забудуць з гадамі. Таму я і іх да апошняй аддам Зямлі, што шуміць каласамі. Зямлі, якой я вінават за цяпло, За хату зь бярвеньняў сасновых, За гора і радасьць, за цень і сьвятло, За родную матчыну мову. Я знаю, бо сейбітам быў з малых год: Ў зямлі не змарнуецца зерне, I песьні мае, калі варты таго, Зноў людзям калосьсямі верне.
4.XI.1973.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|