РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ля фантана
У тоні фантана
Сузор'яў гараць сьветлякі,
Варожаць русалкі:
На хвалі пускаюць вянкі,
 
Танцуюць, дурэюць,
Ныраюць адна за другой
I ластаўкамі ўзьлятаюць
Над звонкай вадой,
 
I вабяць усьмешкай, спакусай,
Абдымкамі рук.
I зьзяе над імі фантана
Нацягнуты лук.
 
I песьню сьпяваюць,
Якую пачуўшы, заўжды
Ты, як заварожаны,
Будзеш прыходзіць сюды.
 
Паслухаць з Купалам,
Як аж да сьвітальных зарніц
Аб папараці расьцьвітаючай
Песьня зьвініць.
 
5.XI.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.