РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё часьцей шкадую
                                              змарнаваных дзён,
Калі ня мог
                          папоўніць памяці сваёй
Аблокамі,
                      што праплылі калісьці нада мной,
Вятрамі, што лістотаю шумелі,
Людзьмі,
                    што па дарогах некуды прайшлі,
Іх словамі, што прагулі бяз рэха,
Іх крокамі, што змыў асеньні дождж,
Іх думамі, што адляцелі ў вырай.
 
Таму я і трывожуся:
Ці хопіць матэрыялу
Для завяршэньня небасхілу
Над маім жыцьцём.
 
3.XII.1973
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.