РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аднойчы бедаку прысьніўся пір,
Ды лыжкі не было. А калі ён
Паклаў з сабою лыжку –
Сон не паўтарыўся.
 
Так і ў мяне. Сустрэў у сьне цябе.
Каб не ўцякла, ключ ад дзьвярэй
Штоноч кладу я пад падушку.
Але – ці здагадалася сама,
Ці нехта папярэдзіў –
I ў сьне асьцерагаесься зьявіцца.
 
20.I.1974.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.