 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў я на тых сьцежках, на якіх калісьці З пастуховай торбай бегаў басанож. У апошні вырай адлятае лісьце Верасьнем апаленых бяроз. Як даўней, грыбамі вышчадрыла восень, I знаёмых сосен чуецца напеў, Хоць у даўнім лесе мала засталося Дружбакоў юнацтва – аднагодак-дрэў. Я на'т не пытаю пра іх лёс нялёгкі, Так, як не пытаюць і ў мяне яны. Рады мы сустрэчы і што зноў аблокі Праплываюць мірна ў сіняй вышыні. Я на'т не абняў іх, каб старыя раны, Хоць смалой заліты, не разьверадзіць. Пахне муравейнікамі, дурнап'янам, Водарам маліньнікаў, брусьніц. Што ж мяне заўсёды кліча ў край юнацтва, Да сваіх сьцяжынак, векавых бароў, Да лагоў зьвярыных, да гняздоўяў птаства, Да бацькоўскай прызбы з шэрых валуноў? Знаць, у іх жыве тут казачная сіла, Безь якой бы гэта пушча не гула, Безь якой і ў песьні не ўзьняліся б крылы, Безь якой і ў сэрцы не было б сьвятла.
20.II.1974.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|