 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як хутка нехта нябачны Мой каляндар лістае! Заўчора быў час юначы – Мая пара веснавая, А ўчора – зьвінела лета Вясёлкамі і калосьсем, А сёньня – сьцюдзёным ветрам Мяне абдымае восень. Калі і далей так пойдзе, Магчыма, і не заўважу, Як праляціць стагодзьдзе I камень на сэрца ляжа. I зноўку трава густая Зазелянее ў полі – Трава, якая ня знае Ні шчасьця жыцьця, ні болю.
23.II.1974.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|