РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Арарацкая даліна
Плантацыі перцу, кінзы і рыгана,
І сохне перац пад кожным «дымам».
І кожны дом у агні буяным
Згарае купінай неапалімай.
 
І скалы, як бруднаю вапнай пабелены,
Гразёй храпаватай залеплены сьпіны.
А там, дзе вада, – такая ўжо зелень,
Такая зялёная, ажна сіняя!
 
А ўдалечыні Арарат двухгаловы
У небе стаіць недасяжнаю марай,
Прысыпаўшы лысіны пудрай цукровай,
Захутаўшы ногі ў ліловыя хмары.
 
26.XI.1981.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.