РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каб стварыў такую песьню,
Што няўцешлівых пацешыць,
Што сьляпым зазьзяе зоркай,
Што глухім іх голас верне,
Што ў сухмень расой напоіць,
Што ў мароз акрые сьвіткай,
Што ў галодны час накорміць,
А параненым – залечыць
Незагоеныя раны, –
Найшчасьліўшы быў бы ў сьвеце
I спакойна ў час апошні
Я закрыў бы свае вочы.
 
10.III.1974.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.