РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Час – непадкупны
I справядлівы судзьдзя!
Даруй старэйшым,
Якія асуджалі мяне за маладосьць,
Бо самі да яе
Ужо не маглі вярнуцца.
Даруй і маладзейшым,
Якія асуджаюць мяне зноў
За старасьць,
Забыўшыся, што зь ёй
I ім не разьмінуцца.
 
26.III.1974.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.