РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў я іду, як калісьці,
За адыходзячым летам,
За адцьвітаючым небам,
За песьняю недапетай.
 
Толькі цяпер ня знаю,
Ці прывядзе дарога
Зноў да майго юнацтва
I да майго парога.
 
А прывядзе – знаць, доўга
Буду я грукаць у дзьверы,
Бо хто безь цябе, маці,
Ў вяртаньне маё паверыць.
 
11.VI.1974.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.