 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты помніш зь летняю смугой Наднарачанскія лугі, Дзе конікі ў траве начной Нас закавалі ў ланцугі? Нас закавалі аж да дня. I хоць мінула ўсё даўно, Ты чуеш, конікі зьвіняць Наднарачанскія ізноў. Знаць, па начы блукае хтось, Як мы, да раньняга сьвятла. А можа наша маладосьць Туды другі раз забрыла?
26.VI.1974.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|