РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё, што поўніла мне сэрца,
Усё, што думаў і чым жыў,
Табе запісваў на паперцы,
Як самы шчыры свой парыў.
 
I голас мой, сумоты поўны,
Пачула ты ў астатні час,
I, можа быць, цішком, бязмоўна
Сама ўздыхнула ты не раз.
 
I тыя думы, тыя песьні,
Што ты радзіла для мяне,
З пачуцьцем юнага прадвесьня
Сама складала ўпатайне.
 
I мне яны цяпер так мілы,
I для мяне ў іх шмат красы,
Бо нейкі подых легкакрылы
Злучыў тут нашы галасы.
 
1945
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.