РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Час! Для мяне ён не існаваў на'т,
I не цікавіла яго сутнасьць.
Я толькі сёньня яго заўважыў,
Неспадзявана, ў тваю адсутнасьць.
 
Ты толькі выйшла за дзьверы хаты,
Як раптам ён да мяне ўваліўся.
Аж затрашчалі падлога з лавай,
Калі на покуце ён садзіўся.
 
А потым мне пачаў дакучаць ён,
Вярэдзіць раны згрызоты воцатам,
I з жахам чую: сівеюць скроні
Сярод бязьмежнага адзіноцтва.
 
Каб як хутчэй мне яго пазбыцца,
Паставіў чарку. Ня п'е, пракляты!
Марудзіць толькі ды пазяхае.
Знаць, дамагаецца большай платы.
 
Хацеў яму на'т жыцьцё аддаць я,
Каб толькі болей мяне ня мучыў.
Але прыйшла ты і ўратавала,
Калі стаяў над бяздоннай кручай.
 
4.I.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.