 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мяне цікавіла алхімія калісьці Ня тым, што абяцала скарбы. За іх ня купіш сонца ў сіняве, Сьвітальнага напеву жаўрука, Бярозавага шэлесту пад вокнамі Ці ветру нарачанскага, зь якім За плугам я хадзіў I грэўся ля начлежнага кастра. Таму я, вывучаючы алхімію, Найбольш увагі аддаваў сакрэтам: Як здабываць зь зямлі хлеб і віно, А з хлеба і віна – дружбу, А з дружбы – любоў, А зь любові – песьню.
14.I.1975.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|