РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У гэты дзень
Ніколі, як у гэты дзень,
Не прыбіралі цябе, маці,
Так сьвяточна,
Нібы на кірмаш
Ці да радні ў адведзіны.
 
Ніколі,
Як у гэты дзень,
Так высака
I ў такой славе
Ты ня ехала.
Сустрэчныя спыняліся,
Здымалі шапкі.
I на'т машыны грузавыя
З дарогі саступалі.
 
Ніколі,
Як у гэты дзень –
Хоць сонечны і людны, –
Так сьцюдзёна,
Так цёмна,
Так сіратліва не было
У нашай хаце.
 
14.I.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.