РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ну што пажадаць?
Ну што пажадаць чалавеку,
Які на сьвет гэты зьявіўся?
Высокага мірнага сонца,
Бясконцых дарог і напеваў,
Нянавісьці да ліхадзейства,
Любві да свабоды і праўды,
Сяброў у цяжкую гадзіну,
Бо ў добры час – многа іх будзе,
Нялёгкага шчасьця і хлеба,
Каб знаў іх сапраўдную вартасьць,
I лёгкай зямлі на спачынак,
Як матчынае блаславеньне.
 
17.IV.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.