РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне сьмешна, калі гавораць,
Каб я адпачыў,
Бо для мяне
Найлепшы адпачынак – праца.
 
Злосьць бярэ, калі раяць
Паехаць куды лячыцца.
Быццам недзе ёсьць зямля
Больш лячэбная,
Як радзіма.
 
Мне сумна,
Калі мяне хваляць,
Бо, сьляпцы, ня бачаць
Сапраўды вартых пахвалы.
 
I радасна,
Калі мяне забываюць,
Бо толькі тады
Я магу сустрэцца
Са сваёю сяброўкаю –
Песьняй.
 
18.IV.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.