РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Твой цень
Я пытаўся ў сустрэчных:
Можа яны цябе бачылі?
Пытаўся ў дрэў:
Можа віталася зь імі?
Пытаўся ў прыдарожных валуноў:
Можа адпачывала ля іх?
Пытаўся ў крыніц:
Можа прыхарошвалася
Ў іх люстры
Ці чэрпала прыгаршчамі зь іх
Весьні звон?
Ды ніхто мне нічога
Ня змог адказаць.
Але скуль жа тады
Дотык ценю твайго?
Значыць, недзе ты блізка прайшла
Паміж маім быцьцём і небыцьцём,
Паміж мінулым і будучым,
Паміж сумам і радасьцю,
Паміж маім сэрцам
I сонцам.
 
18.IV.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.