РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што найсумнейшае ў сьвеце?
Восеньскі дождж несьціханы?
Можа, лістоў ападаньне,
Крык журавоў разьвітальны?
 
Можа, скрып весьніц, зь якімі
Толькі бяседуе вецер,
Скарга самотная скрыпкі,
Плач немаўля на дасьвецьці?
 
Можа, чаканьне таго, чый
Сьлед перамецены пылам?
Можа, старэньне жанчын,
Тых, якіх зналі, любілі?
 
Не шкадаваў бы нічога:
Ні маладосьці гарачай,
Ні сваіх сіл,– каб на сьвеце
Гэта ўсё змог перайначыць.
 
11.V.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.