РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З кожнай далёкай вандроўкі
Я табе пасылаю паштоўкі,
Каб, вярнуўшыся, палюбавацца
Хараством і экзотыкай іх.
Бо калі безь цябе я вандрую
Па шыротах палярных і тропіках,
Дык, прызнацца, нічога ня бачу,
Апроч зор, што гараць над табой.
 
5.VI.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.