 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пісьмо, вылаўленае ў моры
|
Калі ў пракляты трапіў шторм, – Я асушыў з бутэлькі ром. I ты, пісьмо знайшоўшы ў ёй, Пашлі яго ў пасёлак мой Ды за спачын маёй душы Сам чарку рому асушы. Хай не чакаюць больш сябры Мяне ў таверне «Дзьве зары»; Хай не ўглядаецца Сальвейг Дарма і ў непагадзь і ў сьнег, Не прыслухаецца, як шторм Грыміць у свой чартоўскі горн, I не гаруе лішне там. Лёс рыбака я выбраў сам. Дзён і начэй недасыпаў, Дзяцей з Сальвейг нагадаваў – З Сальвейг, якую выкраў я У акіяна, каб зямля I вусны чорствыя мае Сагрэліся цяплом яе. I ён, знаць, мне не дараваў – I гэты шторм за мной паслаў.
6.VI.1975.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|