РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тысяча і адна ноч
Яна даўно, кастлявая,
За мною ходзе ўсьлед.
Я толькі,
Як Шахразада казкамі,
Адкупаюся ад яе песьнямі.
Слухае іх.
Часам удаецца мне
Яе расчуліць,
Часам – расьсьмяшыць так,
Што забываецца,
Чаго прыйшла.
 
Я ўжо
Тысячу і адну ноч
Адкупаюся так ад яе.
 
Што ж мне сёньня сьпець,
Калі ў адведзіны
Зноў прыйдзе?
 
6.VI.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.