РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вяртаньне
Дзесь голуб хукае на полымя зары,
Пакуль яна расою не скраплілася,
Савой сярод гушчару не зашылася
Ў бары.
 
Завуць, каб адпачыў пасьля дарог.
І я з трывогай сына марнатраўнага
Пераступаю зноў дзяцінства даўняга
Парог.
 
О, каб сустрэць мне тых,
                                                        хто б дараваў
Мае грахі нявольныя і вольныя!
Апала зорка за пагоркі польныя
Ў дым траў.
 
16.VII.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.