РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мастаку
Партрэт зьбіраесься,
                                              мой дружа, напісаць.
Лепш пачакай. Яшчэ ня ўсе вятры,
Ня ўсе прыгоды, мары, сны, надзеі,
Жыцьцёвыя і радасьці і смуткі
Пакінулі свой сьлед на маім твары.
Магчыма, што такога, якім буду,
Пісаць ты не захочаш, а ў такога,
Які сягоньня, сам я не паверу.
 
17.VI.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.