РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мая дарога дамоў
Даўжынёй на адзін дзень,
I яшчэ на адзін сон,
На адзін папас
I на адну песьню.
 
Я і сёньня яе вымяраю
Гэтай даўняй мерай,
Хоць мог бы скараціць
Пры сучасным транспарце
Да трох гадзін.
 
Але я тады
Бяднейшы быў бы ў жыцьці
На столькі незабыўных дзён,
Сноў, папасаў, песень,
Што аж страх падумаць.
 
19.XII.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.