РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лячу Млечным Шляхам
I чую: нехта плача.
Прыслухоўваюся.
А гэта – скардзіцца Зямля
На свайго сына – чалавека.
Прачнуўся і падумаў:
Трэба перапрасіць яе,
А то і я за сваё жыцьцё
Нямала прычыніў
Ёй гора.
 
28.XII.1975.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.