РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ніхто так з казкамі не пазнаёміць,
Як лес-шаптун. Даверцеся яму!
Ідзіце па сьцяжынках невядомых,
Даступных толькі рэху аднаму.
 
I ўбачыце гняздоўі птушак розных,
Лаговішчы няпуджаных зьвяроў,
А ў папаратніках глухіх і росных –
Былых чараўнікоў-лесавікоў.
 
Заглыбіўшыся ў нэтру баравую,
Адкрыеце вытокі жывых рэк
I музыку пачуеце такую,
Якую не забудзеце павек.
 
Адно туды ніколі не ідзіце
Са стрэльбаю, зь сякераю, зь сілом,
I ў сьвет лясны разладу не нясіце
I хіжае зласьлівасьці з агнём!
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.