РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У Вільнюсе
Ня знаю, што магло расчуліць
Мяне між вільнюскіх муроў.
Мо' тое, што тут столькі вуліц
Зь імёнамі маіх сяброў?
 
Ну як жа іх не пераведаць?
I я за ценем сваіх дум
Па пераходах, пераездах,
Знаёмых вуліцах іду.
 
Званю. Мне дзьверы адчыняюць.
Не застаю сяброў былых,
I шмат хто, зьдзіўлены, пытае:
Няўжо іх знаў і помню іх?..
 
Няўжо іх знаў няўжо іх помню?
Чаго ж бы ў дзьверы грукаў я,
Чаго ж бы кожны раз у поўнач
Блукала песьня тут мая?
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.