РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Абвясьцілі: паэт!
А я ім не зьбіраўся быць,
I не стараўся быць,
I не хацеў быць.
I пра гэта
Добра знае агонь,
На якім я паліў
Свае вершы.
Я перакананы:
Агонь умее маўчаць.
Няўжо мяне выдаў
Попел?
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.