 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ілбом грукаю ў сьцены — замест дыялёгу зь ценем... Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не — тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал. І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне так адзінока, што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны ведаюць, што ты далёка; і таму як раз так адзінока. І нельга схавацца за словы, бо словы менш за нэрвовасьць... Умоўнымі знакамі ценю тлумачу: нічога ня зьменіш. Яму абыякава.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|