 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сёньня, Божа, іконы твае сьмяяліся.
Праваслаўны бацюшка Міхаіл Царквы Трох Сьвяціцеляў за стырном у нецьвярозым стане спынены супрацоўнікам ДАІ (зусім яшчэ маладзенькім, па вайсковых панятках – духам); зь Ленінскага РАУСу – як добра, што ён недалёка – выкліканая на асьведчаньне камісія з двух міліцыянтаў, бацькі і сына. бацюшка Міхаіл кляне ўсіх трох імём Госпада бацюшка Міхаіл абяцае ўсім гарачыя пуцёўкі ў Пекла бацюшка Міхаіл адчувае сябе сьвятым дамкратам – ён бярэ за грудкі міліцыянта і ўздымае яго бліжэй да Бога таму складаецца ўражаньне, што ён ня хоча ў аддзяленьне вялізны сьвятар трасе барадой бамбіза-сьвятар не дае начапіць кайданкі супрацоўніка царквы ледзь запхнулі ў машыну урэшце едуць бацюшка Міхаіл прызвычаіўся на пярэдніх месцах бацюшка Міхаіл адчувае няёмкасьць бацюшка Міхаіл прасоўвае нагу ў пярэднюю частку машыны і *ізьдзіць, *ізьдзіць ёй кіроўцу і пасажыра-міліцыянта, нялюбых сыноў праваслаўя, клятых анафемскіх вырадкаў машына спыняецца бацюшку зьвязваюць ногі скураным рамнём машына едзе да аддзяленьня зрэшты, тое, што было далей, зразумела і нецікава вобшук, допыт, складаньне актаў бацька, сын і дух-ДАІшнік і іх адзіная воля і справа – любоў і званок, каб хутчэй прыпынялі справу і ўсё забылі, ад некага зьверху дзякуй, Божа, за сьлёзы ад сьмеху, за жыцьцё і любоў, за свабоду і праўду за званы Паднікольля і Царквы Трох Сьвяціцеляў за своечасовыя тэлефанаваньні зьверху
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|