РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Старажытныя амфары.
Гэта, што была з вадой,
Расказвае пра дзяўчыну,
Якая зь яе спаталяла смагу.
Гэта, што была зь віном,
Расказвае пра песьні,
Якія сьпявалі на сьвяце Дыяніса...
Але чаму зь іх адна маўчыць?
Няўжо была ў ёй цыкута?
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.