РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Непадсудная
Я на яе хацеў у суд падаць
За скрадзены мой сон,
Парушаны спакой
I за сваё,
Як пелася ў старых рамансах,
Разьбітае сэрца.
 
Ды сьледчы,
Перагарнуўшы –
Ад рымскага да нашага –
Ўсе фаліянты права,
Разьвёў са спачуваньнем рукі:
– Непадсудная.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.