РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Самакрытыка
Я знаю, што страшэнна адстаў
Ад свайго часу:
Даўжэй ад усіх данашваў шырокія штаніны,
Апошні галасаваў за міні-спаднічкі,
Да гэтага часу добра не авалодаў
Тэхнікай завязваньня гальштука,
Не адпусьціў доўгіх валасоў,
Не навучыўся штодня мяняць сваіх поглядаў,
Хварэю на старую хваробу сэрца
I працягваю пісаць у рэалістычным стылі.
 
I таму вам мяне хіба няма чаго слухаць.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.