РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бутэлькі
Вечарам зачыняецца
Магазын пустой тары.
Нейкі час там пануе цішыня,
А потым, перазвоньваючыся,
Пачынаюць бутэлькі знаёміцца
Паміж сабой.
Больш за ўсё
Тут чэшуць языкі
Сусьветныя зводніцы-балбатухі
З-пад гарэлкі, піва і віна.
Дзе яны толькі не пабывалі –
На базарах, на ўлоньні прыроды,
У розных пад'ездах.
Колькі яны ведаюць
I сьмешных, і трагічных гісторый,
У якіх удзельнічалі яны!
А якая ў іх сакавітая і крутая мова!
Каб пачуў паставы,
Адразу схапіўся б за сьвісток.
Больш салідна паводзяць сябе
Бутэлькі з-пад каньяку, шампанскага.
Яны пераважна абменьваюцца думкамі
Аб міжнародных падзеях,
Аб навуковых праблемах,
Жанчынах, моладзі.
I зусім ціхонямі стаяць
Бутэлькі з-пад «Нарзана»,
«Есентукоў», «Баржомі».
Часам яны толькі пакашліваюць,
                                                                        уздыхаюць,
Як тыя, хто іх апаражніў.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.