РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэчка
Як мы выпрасталі гэта рэчышча,
Абсадзілі цяністымі клёнамі,
Дно ачысьцілі ад рознай нечысьці –
Плыві, рэчка, шляхамі зялёнымі.
 
Яна ж, з паводкі скарыстаўшыся,
Змыла грэблі і зноў туды рынула,
Дзе пад ветрам шумяць, расхістаўшыся,
Яе даўнія сосны бусьліныя.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.