РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Перш выбіраў я вуліцы,
Дзе гуляла-жыло маё сонейка,
Дзе пыл «Лявоніхі» курыцца
Пад перазвоны гармоніка.
 
А зараз – ці вечар, ці раніца –
Іду за ўспамінамі сьледам я,
Там, дзе сябры не страчаюцца,
Дзе ніхто мяне ня ведае.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.