РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Заўсёды вабілі мяне
Нябёс прасторы,
Ды прыпазьніўся я, відаць,
Ляцець да зораў.
 
Не падыходжу па гадах
I рытму сэрца
Быць касманаўтам і блукаць
Дзесь у сусьвеце.
 
Таму часьцей вандрую я
Ў сусьвет лірычны,
У глыб душы, якая ў нас
Ня менш касьмічнай.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.