 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На дзесяты дзень Трэйцяга месяца гэтага года Горад казачны Нару Наведаць мне выпала шчасьце. А ў тым горадзе У старажытнай драўлянай сьвятыні, Пяціярусным небам укрытай, Яшчэ большае выпала шчасьце – Пазнаёміцца з Будам самім. А калі ад яго я выходзіў, Дык найбольшае выпала шчасьце – Сустрэцца з прыгожай Хацікай, Безь якой,як гавораць Зь дзён Аматарасу На зямлі была б вечная ноч.
1976
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|