РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Такасага
Каб любві і вернасьці
Лівень не разьліў
Каб ніякі сівер
Душ не астудзіў,
Каб не разарваў рук
Ні агонь, ні меч,
А жыцьця нягоды
Не сагнулі плеч –
Тройчы абмяняемся
Кубкамі сакэ,
Кубкамі вясельнага,
Хмельнага сакэ!
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.