РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перайманьне кенінгаў
На полі вікінгаў
Гуляе брат агню.
Дом птушак
Распадаецца ад грому.
Марскому час, Алаф,
Прыпынак даць каню,
Вясло крыві –
Свой меч павесіць дома.
Пакуль ня згасьлі месяцы
Ілба твайго,
Рукой – краінай
Залатых пярсьцёнкаў –
Як скальд, удар
Па вадаспадах гор,
Па зьзяньні поўначы,
Па струнах сосен звонкіх.
Няхай заглушыць песьня
Крумкачыны крык,
Няхай праславіць песьня
Адпачынак пік!
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.