РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Птушкі
Вось лятуць над намі
Сінія птушкі ветру,
Чырвоныя птушкі лістоты,
Шэрыя птушкі хмар,
Барвовыя птушкі гадоў.
 
Выйдзі на ганак!
Кінь ім хоць жменю зярнят,
Каб яны так хутка
Не адляталі.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.