РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё больш і больш у небе
Рэактыўных журавоў,
I штучных зор, і спадарожнікаў,
I смогавых аблокаў.
 
Усё часьцей –
Замест зязюлі-варажбіткі,
Што ўсім прадказвае,
Колькі жыць, –
Мяне будзіць голас дыктара,
А потым – каманда:
– Расстаўце ногі на шырыню плеч
I пачынайце схіляцца!..
 
А за былой за стронгавай рачулкай,
Пахаванай у бэтонных трубах,
Раскінуўся такі
Пэйзаж індустрыяльны,
Які намаляваць не хапае ў мяне
Ні вангогаўскіх фарбаў,
Ні бэтховенскіх гукаў,
Ні акадэмічных слоўнікаў.
 
Хіба мне гэта толькі ўдасца
Пасьля наступнага прышэсьця
На Зямлю.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.